
Рабочий план подготовки и проведения районной новогодней благотворительной акции «Наши дети»
Онлайн-дневник
благотворительной новогодней акции «Наши дети»
в Дятловском районном ЦКРОиР
22.12.2021 - старт акции "Наши дети"
В рамках новогодней акции «Наши дети» посетили коррекционный центр представители ГУО «УПК Крутиловичский детский сад – средняя школа». Учащиеся поздравили наших деток с Наступающим Новым годом, вручив приятные подарки.

28.12.2021
"СПЕЦАПЕРАЦЫЯ" ПА ВЫРАТАВАННІ ДЗЕДА МАРОЗА

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца чарада навагодніх мерапрыемстваў і ранішнікаў у рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.
Гэтым разам казка завітала ў госці да дзетак з абмежаванымі магчымасцямі.
Ва ўтульнай, па-святочнаму аздобленай зале сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава сабраліся маленькія госці ў карнавальных касцюмах разам са сваімі бацькамі і выхавальнікамі, каб ад душы павесяліцца, патанцаваць вакол навагодняй ёлкі і запаліць на ёй агні.
Павіншаваць малечу з надыходзячымі святамі прыйшлі дарослыя – прадстаўнікі ўлады, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў раёна.
Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік пажадаў дзецям і іх бацькам моцнага здароўя, міру і спакою ў дамах, а таксама вясёлых сустрэч.
– Салодкія падарункі ад Дзятлаўскага райвыканкама ўжо чакаюць вас у мяшку Дзядулі Мароза, – паабяцаў Дзмітрый Расціслававіч.
Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус нагадала прысутным, што рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” ўжо больш за чвэрць стагоддзя.
– Дзякуючы гэтай акцыі, часцінку дабра і клопату атрымліваюць усе тыя, хто сапраўды ў гэтым мае патрэбу. Кожнае дзіця – маленькі цуд у гэтым свеце, і мы, дарослыя, зробім усё, каб з вашых вуснаў не сыходзілі шчаслівыя ўсмешкі. Здароўя вам усім, шчырыя словы ўдзячнасці бацькам і педагогам за клопат і цярпенне, – зазначыла Наталля Сяргееўна.
Да слоў віншавання далучыліся галоасным: з задорнымі танцамі, вясёлымі карагодамі, цікавымі гульнямі і мноствам падарункаў, якія чароўным чынам з’яўляліся з навагодняга мяха. Дзеці і іх бацькі сталі сапраўднай камандай: яны правялі “спецаперацыю” па выратаванні Дзеда Мароза, ад душы павесяліліся з ім і нават паўдзельнічалі ў флэш-мобе разам з роставымі лялькамі. Напрыканцы свята дзеці расказалі навагодняму чараўніку вершы, атрымалі куфэркі з цукеркамі і добры настрой на новы 2022 год.
Наталля АВЯРЧУК
28.12.2021

Уже совсем скоро приблизится любимый праздник всех детей - Новый год! Этот праздник мы всегда ждём с особым трепетом и волнением и, даже когда взрослеем, всё равно продолжаем верить в новогоднее волшебство. Волшебство для воспитанников ЦКРОиР сегодня совершали дед Мороз, Снегурочка и замечательные сотрудники Дятловского филиала ОАО "Молочный Мир". Они поздравили ребят с Новым годом! Подарили каждому коробку со сладостями! Никто не остался без внимания.
От души благодарим за ваши замечательные подарки, которые наполнили сердца детей чудесным настроением и ощущением радости!
29.12.2021
СВЯТА ПРЫХОДЗІЦЬ ДА КОЖНАГА

Напярэдадні Новага года ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” старшыня раённага аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская і дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Марына Гуговіч павіншавалі з надыходзячымі святамі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, якія праходзяць школьную праграму дома.
Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай яны пабывалі ў гарадскім пасёлку Наваельня, вёсцы Норцавічы, аграгарадку Вензавец, каля галоўнай навагодняй прыгажуні горада Дзятлава, дзе арганізавалі казачную сустрэчу і падарылі дзецям імянныя святочныя паштоўкі, грашовыя сертыфікаты для набыцця неабходных тавараў і прадуктаў у магазінах Гродзенскага аблспажыўтаварыства, набор медыкаментаў. Пажадалі асаблівым навучэнцам моцнага здароўя і добрага настрою, каб яны ніколі не спыняліся на дасягнутым, пастаянна развіваліся і імкнуліся да новых ведаў, ну і, вядома ж, верылі ў цуды.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
29.12.2021
СТАРШЫНЯ РАЙВЫКАНКАМА АНДРЭЙ САДОЎСКІ ПАВІНШАВАЎ ЮНЫХ ДЗЯТЛАЎЧАН

29 снежня старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус завіталі ў Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
– Тут працуюць людзі з вялікімі сэрцамі, – звярнуўся ён да спецыялістаў карэкцыйна-рэабілітацыйнага цэнтра. – Вы ўмееце знайсці падыход да кожнага асаблівага дзіцяці, дапамагаеце ім развівацца, набываць неабходныя навыкі. Упэўнены, што сёлетні падарунак значна палегчыць вашу работу. Шчасця вам, міру і дабра.
Дырэктар установы Марына Гуговіч і спецыялісты таксама зычылі гасцям поспехаў у прафесійнай дзейнасці, ладу ў сем’ях, спаўнення жаданняў, а каб яны хутчэй збыліся, падарылі ім чароўныя званочкі ў выглядзе Анёлаў-ахоўнікаў.
Ірына СТЫРНІК
30.12.2021

Нашим ребятам сегодня принесли сюрпризы в виде кормушек и сладких подарков добрые Волшебники ООО «Четыре солнца».От всей души благодарим за приятное ощущение праздника!!!! Здоровья Вам и исполнения желаний! С Наступающим Новым годом!!!
30.12.2021

Время заботы и исполнения желаний. Акция "Наши дети" вот уже четверть века в предверии Нового года делает счастливее мальчишек и девчонок. Самый масштабный марафон добра продолжает свое шествие. В гости к нашим ребятам пришли сотрудники и воспитанники ДЦРР №2 г.Дятлово. Они поздравили детвору с Рождеством и Новым годом, пожелали в первую очередь крепкого здоровья, сказочного настроения и осуществление всех желаний.
30.12.2021

Масштабная благотворительная акция "Наши дети" продолжает свое шествие. День сюрпризов не закончился. В гости пришли председатель районного совета ветеранов Михаил Губарь и секретарь объединения Ядвига Гуща. Ребята получили сладкий подарок. Также вручили игры и игровые пособия для организации образовательного и воспитательного процесса.
Мы от всей души благодарим за внимание, за подарки, за яркую палитру эмоций, за радость и улыбку на лицах наших детей!
|